Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам: з возера вылавілі тону дохлай рыбы

Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам / Экологическая катастрофа под Молодечно / kraj.by

Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам / kraj.by

У возеры паміж вёскамі Вяжуці і Турэц-Баяры Маладзечанскага раёна адбыўся масавы мор рыбы, піша kraj.by. Увечары 29 ліпеня з вадаёма вылавілі 1 тону 300 кілаграмаў мёртвай рыбы.

Намеснік начальніка Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Язубец расказаў, што магло стаць прычынай экалагічнай катастрофы: "Па адной з версій, прычынай мору мог стаць сліў у вадаём нейкага рэчыва, якое справакавала рэзкае падзенне канцэнтрацыі кіслароду ў вадзе".

Возера знаходзіцца ў арэндзе фермерскай гаспадаркі "Ля пяску". Адміністратар Віктар Ганчарэнка кажа, што яны арандуюць возера тры гады і ладзяць тут платную рыбалку. Да арэнды, па яго словах, возера было практычна мёртвым, бо рыба тут гінула.

На месца экалагічнай катастрофы прыязджалі супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія ўзялі загінулую рыбу на экспертызу. Уласную праверку праводзіць Следчы камітэт.

Ганчарэнка падазрае, што да мору рыбы можа мець дачыненне Малінаўшчынскі спіртагарэлачны завод "Аквадзіў". Прадпрыемства нібыта магло скінуць у ваду шкодныя адходы сваёй вытворчасці.

Прадстаўнік адміністрацыі ў каментары журналістам абверг такую версію: "Усе абвінавачванні на наш адрас не абгрунтаваныя. Наш завод не мае да гэтага ніякага дачынення. Хай разбіраюцца эколагі і праваахоўныя органы. Калі на падставе іх заключэнняў нам будуць прызначаныя нейкія штрафы, то мы гатовыя іх выплаціць, але ніякай шкоды не будзем кампенсаваць на падставе галаслоўных абвінавачванняў".

Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам / kraj.by

Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам / kraj.by

Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам / kraj.by
Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам / kraj.by

Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам / kraj.by

Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам / kraj.by
Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам / kraj.by

Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам / kraj.by

Экалагічная катастрофа пад Маладзечнам / kraj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі