Экс-гулец зборнай Беларусі па футболе асуджаны на тры гады калоніі

Экс-гулец зборнай Беларусі па футболе асуджаны на тры гады калоніі

Экс-гулец зборнай Беларусі па футболе 44-гадовы Віталь Ланько асуджаны на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у спробе арганізацыі дамоўнага матчу, паведамляе court.gov.by. Крымінальную справу разглядаў суд Савецкага раёна Мінска. Сваю віну Ланько прызнаў. Яго ўзялі пад варту ў зале суда.

Пра затрыманне Віталя Ланько стала вядома ў пачатку верасня. Сілавікі яшчэ летам даведаліся пра арганізацыю дамоўнай гульні. Гаворка ідзе пра матч чэмпіянату першай лігі "Нафтан" — "Лакаматыў", прызначаны на 29 жніўня 2021-га. Былы футбаліст хацеў гарантаваць сабе выйгрыш па стаўках і дамовіўся з гульцом адной з каманд, каб яна прайграла за 5 тысяч долараў. Аднак міліцыя яго планы сарвала.

Была распачата крымінальная справа. Высветлілася, што раней Ланько ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства. У ліпені 2020-га  па справе аб дамоўных матчах ён атрымаў 3 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу. Падчас адбыцця гэтага пакарання Віталь Ланько і здзейсніў новае злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі