Вынесены прысуд па справе аб дамоўных матчах у Беларусі

Вынесены прысуд па справе аб дамоўных матчах у Беларусі

13 ліпеня суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуд па справе аб дамоўных матчах у беларускіх футболе і валейболе. Па ёй праходзілі 20 чалавек. Самае сур'ёзнае пакаранне атрымаў Аляксей Казлоў, былы футбаліст "Нафтана", "Оршы", алімпійскай зборнай Беларусі — 2 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. У зале суда яго ўзялі пад варту. Казлоў не толькі браў грошы за патрэбны вынік, але і арганізаваў махлярскую схему, паведамляе TUT.by.

Іншыя фігуранты справы атрымалі штраф ці "хімію".  Напрыклад, арганізатары дамоўных матчаў Віктар Баравіцкі і Віталь Ланько атрымалі адпаведна 4 і 3 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Абаронца БАТЭ Захар Волкаў, які выступаў раней за наваполацкі "Нафтан", амніставаны ў сувязі з раскаяннем.

Папярэдні раз прысуд па дамоўных матчах у Беларусі быў абвешчаны восенню 2017-га. На лаве падсудных апынулася 15 чалавек, якіх пакаралі штрафамі, "хіміяй" і пажыццёвым адлучэннем ад футболу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі