Экс-калега Баскава: пасля выбараў ён "ператварыўся ў чалавека з іншай планеты"

Дзмітрый Баскаў​ / tut.by
Дзмітрый Баскаў​ / tut.by

Былы адміністратар хакейнага мінскага "Дынама" Андрэй Марковіч, падзяліўся з Tribuna сваім меркаваннем адносна экс-кіраўніка клуба Дзмітрыя Баскава.

Шчыра скажу, тады [калі прышоў у "Дынама". — Еўрарадыё] Баскаў пакінуў прыемнае ўражанне. Чалавек разбіраецца ў хакеі, заўзеў за развіццё гэтага віду спорту, шмат часу надаваў дзеткам у спартыўнай школе. Пасля таго як Баскаў стаў працаваць у клубе, маё стаўленне да яго не змянілася.

Марковіч успамінае: Баскаў пачаў мяняцца ўжо ў ходзе перадвыбарнай кампаніі.

Пасля 9 жніўня Баскаў ператварыўся ў чалавека з іншай планеты. Такое адчуванне, што ён пачаў жыць у нейкім сваім свеце, які бліжэй да Палаца незалежнасці. У яго змянілася манера зносін, а потым гэтыя ўчынкі…

Былы калега Баскава па "Дынама" прызнаецца: ён не можа ўявіць, каб у якой-небудзь іншай краіне старшыня федэрацыі хакея паехаў у двары, каб зрэзаць стужачкі. Марковіч думае, што робіць усё гэта Баскаў шчыра — кіраўнік ФХБ упэўнены ў заслугах Аляксандра Лукашэнкі і перад краінай, і перад хакеем.

Не думаю, што ў гэтым плане ён пераследуе выключна нейкія карыслівыя інтарэсы, проста чалавек так думае.

Нагадаем, чалавек, падобны на кіраўніка федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава, быў заўважаны на "Плошчы пераменаў" у дзень збіцця Рамана Бандарэнкі, які пазней памёр у бальніцы. Таксама былі апублікаваныя аўдыёзапісы, на якіх мужчына з голасам, падобным на Баскава, абмяркоўваюць "дваровыя рэйды" з жанчынай, чый голас падобны на прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлю Эйсмант.

Баскаў унесены ў санкцыйны спіс балтыйскімі краінамі. Акрамя таго, магчымы ўдзел Баскава з збіцці Бандарэнкі быў адным з аргументаў, з якімі праціўнікі правядзення ЧС па хакеі ў Мінску звярталіся да міжнародных арганізацыям і IIHF. У выніку ЧС быў перанесены. Паводле афіцыйнай версіі — дзеля бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі