Экс-кіраўніка "Аховы птушак Бацькаўшчыны" асудзілі на 12 сутак
![Экс-кіраўніка "Аховы птушак Бацькаўшчыны" асудзілі на 12 сутак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/fianczuk-0209.jpg.webp?itok=_0Smc07l)
Былога кіраўніка грамадскай арганізацыі "Аховы птушак Бацькаўшчыны" Віктара Фенчука асудзілі на 12 сутак арышту, паведамляе ТГ-канал "Спісы Акрэсціна".
Па якім артыкуле судзілі мужчыну, невядома.
Як распавядала Еўрарадыё, Фенчука затрымалі 31 жніўня. У гэты ж дзень на офісе "Аховы птушак Бацькаўшчыны" адбыўся ператрус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.