Экс-пасол Астапенка: Дапамога новым уладам можа скласці да 5 млрд долараў
Уладзімір Астапенка / minsknews.by
Эканамічная дапамога новым уладам у Беларусі можа скласці да 5 млрд долараў, лічыць Уладзімір Астапенка, былы пасол Беларусі ў Аргенціне, прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіравання па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, СНД, ЕАЭС, АДКБ.
— Краіны-члены Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытанія, Канада гатовыя аказаць новым уладам Беларусі прамую эканамічную дапамогу. Чакаецца, што аб'ём такой дапамогі можа скласці да 5 млрд даляраў, што дазволіць эканоміцы Беларусі пазбегнуць дэфолту.
Нашы партнёры зацікаўлены ў тым, каб Беларусь станавілася актыўным удзельнікам эканамічных сувязяў і надзейным эканамічным партнёрам, а не ператваралася ў крыніцу рэгіянальнай нестабільнасці або нелегальнай міграцыі, — заявіў Астапенка падчас абмеркавання міжнародных адносін на фоне санкцый.
Таксама экс-пасол упэўнены, што пазіцыя Еўропы адназначная і Беларусі не варта разлічваць на якое-небудзь эканамічнае супрацоўніцтва з ЕЗ на дзяржаўным узроўні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.