Экс-прэзідэнту Малдовы Дадону выставілі новае абвінавачванне

Экс-прэзідэнту Малдовы Дадону выставілі новае абвінавачванне

Экс-прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону выставілі новае абвінавачванне. На гэты раз у незаконных схемах па набыцці ў Венгрыі электраэнергіі ў 2008-2009 гадах праз прадпрыемства Energocom (у перавышэнні паўнамоцтваў у інтарэсах злачыннай групоўкі), піша newsmaker.md. Дадон у той час быў міністрам энергетыкі і гандлю. Ён сваёй віны не прызнаў і лічыць, што нічога даказаць не ўдасца ("У іх няма ніякіх шанцаў, і яны ведаюць гэта").

Дадон знаходзіцца пад хатнім арыштам з 26 траўня. Яго таксама абвінавачваюць у дзяржздрадзе, пасіўнай карупцыі, незаконным узбагачэнні, фінансаванні палітычнай партыі злачыннай групоўкай. Крымінальная справа Energocom расследуецца з 2021 года. Мяркуецца, што дзяржаве з-за закупкі электраэнергіі па завышаных цэнах былі нанесены страты на суму амаль 12 мільёнаў долараў.

Ігар Дадон быў прэзідэнтам Малдовы ў 2016-2020 гадах. Ён — сябар Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. У сваёй палітыцы Дадон арыентаваўся на Маскву, а дзейны прэзідэнт Мая Санду арыентуецца на Захад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі