Эксперт пра план урада і Нацбанка: Грошы МВФ — гэта добра, але не галоўнае

План сумесных дзеянняў урада і Нацбанка па структурным рэфармаванні беларускай эканомікі быў прыняты 10 кастрычніка.



Некаторыя эксперты лічаць, што гэта можа быць тактычны крок, скіраваны на атрыманне новых крэдытаў. З гэтым не згодны незалежны аналітык Сяргей Чалы. Паводле яго слоў, "тактычных хадоў" ужо было дастаткова раней ва ўзаемаадносінах беларускага ўрада і МВФ. Выніку яны не далі, паколькі эксперты Міжнароднага валютнага фонда чакалі ад беларускага боку план рэфармавання эканомікі.



Чалы: "Сітуацыя ў эканоміцы пагаршаецца дастаткова хутка і тут ужо пытанне не ў тым, каб паспрабаваць хутчэй грошы МВФ атрымаць, а паспрабаваць нешта самім зрабіць для таго, каб не дапусціць далейшага пагаршэння сітуацыі. А калі пабочным вынікам гэтага будзе атрыманне крэдыта, атрыманне нейкай новай праграмы (але гэта не будзе вельмі хутка, гэта доўгі бюракратычны працэс), то гэта дадатковы плюс".

Беларусь перадала ў МВФ план па структурным рэфармаванні эканомікі (відэа)

Фота — sb.by



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі