Экстрэмальны сабака скокнуў з гары разам са сваім гаспадаром (відэа)
Адбылося гэта ў Швейцарыі на гары Эйгер (яе абсалютная вышыня — 3970 метраў). Чарговы скачок здзейсніў Дзін Потэр, скалалаз, хайлайнер і бейсджампер.
З сабой ён вырашыў узяць свайго сабаку па мянушцы Whisper ("Шэпт"). Падрыхтоўку і сам скачок Потэр зняў на камеру GoPro. У выніку відэазапіс выклікаў неадназначную рэакцыю карыстальнікаў інтэрнэта.
Як адзначае РІА "Новости", многія гледачы абвінавацілі скалалаза ў жорсткім абыходжанні з жывёламі (яны звяртаюць увагу на тое, што спецкасцюм для "палёта" быў небяспечны для жывёлы), а таксама ў жаданні атрымаць "больш праглядаў і вострых адчуванняў". Іншыя карыстальнікі лічаць, што сабаку пашанцавала з гаспадаром.
Фота — ria.ru