Элітнае жытло не пашкодзіць помніку архітэктуры на заводзе "Крышталь"

Нагадаем, што 3 лютага старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Мікалай Уласюк паведаміў, што на месцы цяперашняга завода "Крышталь" мяркуецца ўзвесці элітнае жыллё.



Аднак адзін з асноўных карпусоў завода — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, былы вінакурны завод. Ён унесены ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.


 
Еўрарадыё запыталася ў чыноўніка, адказнага за ахову гістарычнай спадчыны, ці не пацерпіць помнік архітэктуры ад будаўніцтва.



Ігар Чарняўскі: "Можна ж пабудаваць жыллё такім чынам, што яно не будзе перашкаджаць заводу. Таму што сам гэты корпус знаходзіцца па вуліцы Кастрычніцкай, а будаўніцтва можа быць з боку вуліцы Леніна. Зоны аховы праходзяць такім чынам, што гэтую тэрыторыю рэжуць амаль напалам. З боку вуліцы Леніна там можа паўстаць жыллё".



Па словах Чарняўскага, вуліцу Леніна неабходна ўпарадкаваць, каб яна не выглядала задворкамі. Чыноўнік кажа, што ёсць розныя праекты забудовы, аднак ва ўпраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны яшчэ ніхто афіцыйна не звяртаўся.



Фота — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі