Эмір Кустурыца прыедзе ў Беларусь на здымкі фільма праз два гады

Сербскі кінарэжысёр Эмір Кустурыца ў 2017 годзе прыедзе ў Беларусь здымаць свой новы фільм. Пра гэта ён заявіў 27 красавіка падчас сустрэчы з міністрам культуры нашай краіны Барысам Святловым, паведамляе БЕЛТА.

Паводле Кустурыцы, сёлета ў верасні ён заканчвае здымкі фільма “На млечным шляху”, у 2016 годзе ў яго запланаваны ўдзел у Канскім фестывалі. А яшчэ праз год, у 2017 годзе рэжысёр можа прыступіць да здымак фільма ў Беларусі.

Летась мемарандум аб сумеснай вытворчасці карціны “Калі не зараз, то калі?” заключылі кінастудыя “Беларусьфільм” і французская кінакампанія Cinema Soleil. Сцэнарый фільма Эмір Кустурыца напісаў сумесна з Горданам Міхічам паводле рамана італьянскага паэта, пісьменніка і перакладчыка Прыма Леві.

Дзеянне фільма будзе адбывацца падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Сюжэт карціны будуецца вакол партызанскай барацьбы з фашыстамі.

Фота: euromag.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі