"Энергетык-БДУ" разграміў мінскае "Дынама", у Абдзіхолікава ўжо 25 галоў

"Дынама" (Мінск) — "Энергетык-БДУ" / dinamo-minsk.by/
"Дынама" (Мінск) — "Энергетык-БДУ" / dinamo-minsk.by/

У сераду ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе прайшлі два перанесеныя матчы. "Энергетык-БДУ" разграміў мінскае "Дынама" — 4:1. Два галы забіў Бабір Абдзіхолікаў, у найлепшага бамбардзіра першынства іх ужо 25. У матчы былі паказаныя аж 11 жоўтых картак, ён стаў адным з самых недысцыплінаваных у гісторыі чэмпіянатаў Беларусі.

Салігорскі "Шахцёр" абыграў брэсцкае "Дынама" — 2:0.

За два туры да фінішу ў "Шахцёра" 59 ачкоў, у "Энергетыка-БДУ" — 57, БАТЭ і мінскае "Дынама" маюць па 53 ачкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі