Ермаковіч заявіў, што не можа папракнуць футбалістаў БАТЭ

У 4-м туры групавога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ прайграў у Львове данецкаму "Шахцёру" — 0:5. Пасля выдалення за "размовы" Хагуша барысаўчане адгулялі ўвесь другі тайм у меншасці. Нагадаем, у першым матчы БАТЭ быў разгромлены "Шахцёрам" з лікам 7:0.

Пасля чарговага паражэння галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч прызнаў, што яго хлопцы саступаюць гульцам "Шахцёра" "па ўсіх паказчыках".

"Мы хацелі сёння згуляць ад абароны і прытрымліваліся гэтага плана на гульню, — цытуе словы Ермаковіча "Прессбол". — Калі ў першай сустрэчы прапусцілі практычна ўсе мячы з хуткіх контратак, то сёння — з пазіцыйнага наступу. На жаль, цяжка гуляць з настолькі магутнай камандай. Тым больш ў меншасці. Хлопцы стараліся. Папракнуць іх не магу".

Як вядома, 25 лістапада барысаўчане прымаюць "Порту", якому ў гасцях прайгралі з лікам 0:6. Ермаковіч паабяцаў, што яго каманда "будзе чапляцца за ачкі", але адзначыў, што і ў матчы з "Шахцёрам" яна старалася. А выніку няма.

Фота — shakhtar.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі