ЕС пашырыць “чорны спіс” расіян, вінаватых у крызісе ва Украіне

Згодна з інфармацыяй крыніцы, санкцыйны спіс расійскіх грамадзян пашырыцца ў бліжэйшыя дні. Чакаецца, што ў блэкліст трапяць 15 асобаў, якія спрычыніліся да сітуацыі ва Украіне. Белы дом пацвердзіў, што новыя санкцыі ЗША супраць Расіі будуць гатовыя да панядзелка, 28 красавіка.



Раней Рэйтэр са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў, што высокапастаўленыя дыпламаты ЕС правядуць у панядзелак экстраную сустрэчу, на якой абмяркуюць увядзенне новых санкцыяў супраць Расіі. Паводле звестак агенцтва, сустрэча адбудзецца каля апоўдні.



Пра гатоўнасць пашырыць санкцыі 26 красавіка заявілі таксама краіны “вялікай сямёркі”. У прыватнасці, як адзначана ў заяве, G7 гатовая ўзмацніць санкцыі “з улікам неабходнасці забеспячэння мірных выбараў ва Украіне ў наступным месяцы”, перадае УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі