ЕС плануе для Беларусі бязвізавы рэжым пасля сыходу Лукашэнкі

ЕС плануе для Беларусі бязвізавы рэжым пасля сыходу Лукашэнкі

У Еўракамісіі ёсць праект пра бязвізавы турыстычны рэжым з Беларуссю пасля сыходу Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа расказаў у інтэрв'ю DW.

"Мы павінны гаварыць з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, паспрабаваць стварыць для яё нейкую перспектыву і забяспечыць план на перыяд пасля кіравання Лукашэнкі. Ужо ёсць праект праграмы, які падрыхтавала Еўракамісія. Размова пра спрашчэнне гандлю Беларусі з ЕС, доступ да яго фінансавых рэсурсаў, бязвізавы турыстычны рэжым і, вядома, падтрымку грамадзянскай супольнасці", — патлумачыў літоўскі прэзідэнт.

Па яго словах, гэты бязвізавы рэжым будзе падобны да таго, які дзейнічае паміж ЕС і Грузіяй, Украінай ды Малдовай.

Да абяцанняў Лукашэнкі правесці ў наступным годзе канстытуцыйны рэферэндум Наўседа ставіцца скептычна і лічыць, што гэта спроба выйграць час. На яго думку, гэтыя змены не прывядуць да свабодных выбараў у Беларусі. "Усё роўна, хто там будзе наступным лідарам. Галоўнае, каб гэта было рашэнне народа. Можа быць, гэты лідар будзе развіваць адносіны з Расіяй, можа быць, з Еўразвязам — гэта не мае значэння. Самае галоўнае — гэта свабода волі і волевыяўлення беларускага народа", — падкрэсліў літоўскі прэзідэнт.

Пры гэтым ён прызнаўся, што яго турбуюць "намеры Расіі праглынуць Беларусь як незалежную дзяржаву".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі