Эстонская чыгуначная кампанія не будзе перавозіць грузы з Беларусі
Эстонія, Талін / pixabay
Эстонская дзяржаўная чыгуначная грузавая кампанія Operail з 1 студзеня 2023 года спыніць перавозку грузаў з Беларусі і Расіі, піша спецыялізаванае медыя Railfreight.com.
Такое рашэнне ў Эстоніі прынялі яшчэ ў траўні, але спатрэбіўся час, каб знайсці альтэрнатыву. На мінулым тыдні Operail раскрытыкаваў кіраўнік эстонскага МЗС, заявіўшы, што кампанія зрабіла "неэтычны выбар".
“У траўні было прынятае рашэнне спыніць усе здзелкі, звязаныя з Расіяй і Беларуссю, але спатрэбіўся час, каб рэалізаваць гэты план. У снежні было прынятае рашэнне, што пераходны перыяд скончыцца 1 студзеня 2023 года", — патлумачылі ў кампаніі.
Гэта каштавала Operail сур'ёзных стратаў. У перыяд з траўня па снежань перавозкі большасці расійскіх тавараў спыніліся, і кампанія страціла 50 адсоткаў аб'ёмаў. Некаторыя несанкцыянаваныя і неабходныя для заходніх кліентаў/эканомік грузы ўсё ж былі перавезеныя.
Праз зніжэнне аб'ёмаў грузаперавозак кампаніі давялося звольніць каля 100 супрацоўнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.