Еўра і долар рэзка выраслі на біржы
Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы 18 сакавіка пачаліся з роста замежных валют: долар вырас адразу на 311 рублёў (1,56%), еўра вырас на 422 рублі (1,88%).
Расійскі рубель істотна патаннеў на 6,45 рублёў (-2,14%)
Сённяшнія таргі пачаліся на фоне падзення коштаў на нафту ў сувязі з няўдалымі перамовамі на саміце нафтаздабыўных краінаў у Катары. Удзельнікі сустрэчы не дамовіліся наконт абмежавання ў здабычы нафты, бо Іран адмовіўся скарачаць аб'ёмы здабычы.