Еўрадэпутаты лічаць, што еўрапейцаў трэба абараняць ад Інтэрпола

Яны заклікаюць Еўрапейскую камісію распрацаваць стратэгію па абароне людзей ад палітычна матываваных запытаў на арышт праз Інтэрпол, перадае rus.postimees.ee. У іх звароце гаворыцца, што Еўрасаюз мае патрэбу ў стратэгіі па абароне грамадзян дзяржаў ЕС ад палітычна матываваных запытаў на арышт.



Па словах Оюланд, запыты на арышт праз Інтэрпол сталі выдавацца занадта неабдумана, у той час як падача апеляцыі — складаны працэс, які вымагае часу. Іншая сур'ёзная праблема датычыць абароны людзей, якія хадайнічаюць аб прытулку, і ўцекачоў ад такіх палітычна матываваных запытаў на арышт. "Было занадта шмат выпадкаў, калі чалавека, абвешчанага ў адной краіне ЕС уцекачом, арыштоўвалі ў іншай дзяржаве ЕС", — кажа еўрадэпутатка.



Нагадаем, што палітуцекача Алеся Міхалевіча, які атрымаў прытулак у Чэхіі, затрымоўвалі, напрыклад, у Польшчы па лініі Інтэрпола.



Міжнародная арганізацыя Fair Trials International апублікавала ў сераду справаздача пра злоўжыванне сістэмай Інтэрпола. "Гэта не персанальнае пытанне аднаго чалавека, а Інтэрпол у цэлым. Ад такіх краін, як Расія, Беларусь, Іран і Турцыя, палітычна матываваных запытаў паступала больш за адзін", — кажа Оюланд.



Фота — Scanpix/PM

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі