Еўрапарламент падрыхтаваў жорсткую рэзалюцыю па Украіне, з санкцыямі
Абмеркаванне сітуацыі ва Украіне прайшло ў Еўрапейскім парламенце ў сераду.
У выніку, з'явіўся сумесны праект рэзалюцыі па сітуацыі ва Украіне. Еўрапарламент збіраецца заклікаць краіны ЕС да падрыхтоўкі персанальных санкцый супраць украінскіх чыноўнікаў, заканадаўцаў, алігархаў, якія маюць дачыненне да леташняга разгону Майдана ў Кіеве і да сёлетніх смерцяў актывістаў, інфармуе "Украінская праўда".
Галасаванне па дакуменце, які складаецца з 22 пунктаў, адбудзецца ў чацвер, 6 лютага. Падрабязна пра яго змест гл. тут (на рускай мове) і тут (на ўкраінскай мове).
Фота — Reuters