Еўрапарламент заклікае ЕС да адрасных санкцый супраць украінскіх чыноўнікаў

Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі ўвесці адрасныя санкцыі "супраць чыноўнікаў, заканадаўцаў і алігархаў, адказных за забойства пратэстоўцаў". Санкцыі будуць уключаць у сябе, у першую чаргу, забарону на выдачу віз у краіны ЕС, замарозку актываў гэтых людзей у еўрапейскіх банках і нерухомасці ў еўрапейскіх краінах, перадае РБК.



Ад украінскіх уладаў парламентары патрабуюць хутчэйшага расследавання выпадкаў ужывання сілы супраць удзельнікаў так званага Еўрамайдана. Як прыклад прыводзіцца сітуацыя з адным з лідэраў пратэсту Дзмітрыем Булатавым, якога выкралі і збілі невядомыя 22 студзені 2014 года. Апазіцыю дэпутаты таксама заклікалі ўстрымацца ад гвалту.



Акрамя таго Еўрапарламент прапаноўвае ЕС разгледзець магчымасць выдачы доўгатэрміновага пакета фінансавай дапамогі "будучаму надзейнаму пераходнаму ўраду Украіны". Дэпутаты падтрымалі і прапанову як мага хутчэй накіраваць на Украіну пастаяннае прадстаўніцтва Еўрапарламента, якая выконвае ролю пасярэдніка ў перамовах уладаў і апазіцыі.



Асобнай рэзалюцыяй чальцы Еўрапарламента асудзілі "ціск, які Расія аказвае на сумежныя краіны". На іх думку, недапушчальна, каб Масква разглядала дзяржавы "Усходняга партнёрства" (Беларусь, Украіну, Малдову, краіны Закаўказзя) як сваю сферу ўплыву.



Фота — vybor.md

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі