Еўрасаюз даў Брытаніі адтэрміноўку на Брэкзіт да 31 студзеня

Еўрасаюз даў Брытаніі адтэрміноўку на Брэкзіт да 31 студзеня

Еўрапейскі саюз па просьбе Брытаніі адклаў яе выхад з аб'яднання на тры месяцы — да 31 студзеня 2020 года, перадае Бі-Бі-Сі. За гэты час Брытанія плануе правесці пазачарговыя выбары, каб развязаць сітуацыю, якая склалася вакол Брэкзіту. 

Як напісаў у Твітары старшыня Еўрасавета Дональд Туск, Еўрасаюз дае Брытаніі гнуткую адтэрміноўку і аформіць пісьмова. Гэта азначае, што краіна зможа выйсці з ЕС раней, калі ратыфікуе пагадненне аб выхадзе. Пісьмовае афармленне адтэрміноўкі азначае, што лідары краін ЕС не будуць збірацца для гэтага на экстранны саміт.

Галасаванне па пазачарговых выбарах запланаванае ў брытанскай Палаце абшчын у панядзелак. Прэм'ер-міністр Борыс Джонсан прапануе правесці іх 12 снежня. Згодна з законам для абвяшчэння пазачарговых выбараў патрэбныя галасы дзвюх трацінаў спісачнага складу Палаты абшчын. Між тым, значная частка апазіцыі дагэтуль сумняваецца, ці выгадныя ёй выбары менавіта цяпер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі