Еўрасаюз даў Пуціну тры дні на дээскалацыю сітуацыі на ўсходзе Украіны

У выпадку, калі патрабаванні Еўрасаюза не будуць выкананыя Расіяй, Савет ЕС дамовіўся сабрацца ў любы момант, каб прыняць новыя санкцыі, інфармуе РІА "Новости".

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў пятніцу, нібыта, пагадзіўся працягнуць спыненне агню на 72 гадзіны. Папярэдні мараторый, які працягваўся тыдзень, мусіў скончыцца сёння ўвечары. Як мяркуецца, яго працяг "дазволіць расійскаму боку правесці адпаведную працу, вызваліць закладнікаў і спыніць пастаўкі зброі і баевікоў", паведамляе УНІАН са спасылкай на еўрапейскага дыпламата. Пазней з'явілася ўдакладненне: Парашэнка прыме рашэнне сёння ўвечары пасля кансультацый з сілавікамі.

Адзначым, што тэрарысты ў Луганскай і Данецкай абласцях не спыняюць напады на ўкраінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў, штодня гінуць людзі.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі