Еўрасаюз і Вялікабрытанія дасягнулі пагаднення па Brexit

baltnews.eu
baltnews.eu

Еўрасаюз і Вялікабрытанія дасягнулі пагаднення па Brexit. Пра гэта паведаміў у сваім твітэры кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

"Дзе ёсць воля, там ёсць і здзелка. І мы дасягнулі яе!" — заявіў Юнкер. Паводле яго слоў, гэта справядлівае і збалансаванае пагадненне пацвярджае гатоўнасць бакоў знаходзіць кампраміс. Юнкер рэкамендаваў саміту ЕС ухваліць дамоўленасць, піша "Новая газета".

Прэм'ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан упэўнены, што здзелка дазволіць вярнуць кантроль над працэсам. Рашэнне аб узгадненні здзелкі павінна быць прынята на саміце ЕС 17-18 кастрычніка, а затым на пасяджэнні Палаты абшчын 19 кастрычніка.

Джонсан у пачатку кастрычніка прапанаваў Юнкеру план па рэгуляванні паўночнаірландскай мяжы пасля Brexit і заявіў, што, калі ЕС не пагодзіцца на яго, Вялікабрытанія выйдзе пасля 31 кастрычніка без пагаднення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі