Еўрасаюз не ўвядзе санкцыі супраць паставак расійскай нафты па трубаправодзе
Еўрасаюз выключае з-пад санкцый пастаўкі расійскай нафты па трубаправодзе. Пра гэта авгорыцца ў праекце пастановы ЕС, з якім азнаёміўся карэспандэнт Радыё "Свабода" Рыкард Юзвяк.
У тэксце прадугледжваюцца такія санкцыі супраць паставак расійскай нафты: "Савет прыйшоў да пагаднення, што шосты пакет санкцый супраць Расіі будзе ахопліваць сырую нафту, а таксама нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расіі ў дзяржавы-чальцы, з часовым выключэннем для сырой нафты, што пастаўляецца праз трубаправод".
Гэтую пастанову яшчэ павінны зацвердзіць на саміце ўсе дзяржавы — чальцы ЕС.
Эмбарга на пастаўкі расійскай нафты — самае гарачае пытанне, па якім краіны ЕС не змаглі дасягнуць пагаднення ў нядзелю. Прапаноўвалася да канца года забараніць пастаўкі ў ЕС расійскай нафты праз мора. З-пад санкцыйў была выключаная нафту, якая пастаўляецца праз расійскі нафтаправод "Дружба" ў Венгрыю, Славакію і Чэхію.
Венгрыя — найбольш актыўны лабіст паставак расійскай нафты. Праз яе пазіцыю краінам ЕС дгэтуль не ўдаецца прыняць шосты пакет санкцый супраць Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.