Еўрасаюз паабяцаў Украіне 20 мільярдаў еўра

Пра гэта заявіў старшыня камітэта замежных спраў Еўрапарламента Элмар Брок. "Мне здаецца, што будзе 20 мільярдаў еўра на стале на правядзенне рэформаў, і гэтую падтрымку можна будзе прадаставіць неадкладна, для прадухілення дэфолта", — цытуе яго словы УНІАН.



Брок дадаў, што ўкраінцам не трэба баяцца, што краіна застанецца адна з дэфолтам.



Дапамога пойдзе на "стварэнне лепшых эканамічных умоваў для эканамічнай будучыні, каб падрыхтаваць краіну да падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС".



Як стала вядома, міністры замежных спраў Вялікабрытаніі і Нямеччыны дамовіліся падтрымаць новы ўрад і садзейнічаць выдзяленню фінансавання ад Міжнароднага валютнага фонда.
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі