Еўрасаюз збіраецца зацвердзіць дапамогу Украіне — 1 мільярд еўра
Украіна і ЕС плануюць падпісаць сёння дамову аб выдзяленні макрафінансавай дапамогі.
Пра гэта прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк заявіў учора ў Кіеве падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Еўрапейскага савета Германам Ван Рампеем. Паводле яго слоў, на паседжанні ў Бруселі будзе прысутнічаць увесь украінскі ўрад. Яцанюк назваў яго "гістарычным", інфармуе УНІАН.
Фота — ria.ru