Еўратанэль пад Ла-Маншам перажыў новую аварыю

15 траўня кампанія Eurostar здолела толькі часткова аднавіць рух цягнікоў паміж Францыяй і Англіяй пасля ранішняга пажару ў танэлі пад Ла-Маншам. Па звестках "РИА "Новости", рух цягнікоў адкрыты толькі па паўночным танэлі. Другі, паўднёвы танэль, закрыты ў сувязі з расследаваннем інцыдэнту. Рух цягнікоў у ім быў прыпынены 15 траўня з 9:30 па мясцовым часе (11:30 па Мінску).

Раней з-за сутыкнення цягнікоў у прыгарадзе Брусэля ў сярэдзіне лютага рух хуткасных цягнікоў Eurostar паміж Лонданам і бельгійскай сталіцай быў перарваны больш чым на два тыдні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі