Еўропа згорне супрацоўніцтва з Беларуссю па ядзерных даследаваннях
Наўрад ці хтосьці захоча займацца ядзернымі даследаванні з краінай, у якой па тэлевізары палохаюць ядзернай зброяй / Reuters
Савет Еўрапейскай арганізацыі па ядзерных даследаваннях (CERN) не мае намеру падаўжаць дамовы з Беларуссю і Расіяй з-за ўварвання ва Украіну. Пагадненні перастануць дзейнічаць у 2024 годзе.
— CERN быў створаны пасля Другой сусветнай вайны, каб аб'яднаць краіны і людзей для мірнага развіцця навукі. Асноўныя каштоўнасці арганізацыі заўсёды былі заснаваныя на трансгранічным навуковым супрацоўніцтве як рухаючай сіле міру, і падкрэслілі, што агрэсія адной краіны супраць іншай супярэчыць гэтым каштоўнасцям, — адзначаецца ў паведамленні CERN.
Супрацоўніцтва з расійскім Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў CERN збіраецца перагледзець задоўга да 2025 года, калі скончыцца тэрмін іх пагаднення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.