“Experty.by” назваў лепшыя беларускія альбомы і ўзнагародзіў музыкаў

Музычны інтэрнет-партал “Experty.by” упершыню ў сваёй гісторыі ўручыў узнагароды ў 8 музычных намінацыях. Пераможцаў абіралі самі “эксперты”: вядомыя музычныя крытыкі і журналісты Зміцер Падбярэзскі, Зміцер Безкаравайны, Алег Клімаў і Сяргей Будкін, а таксама аўтарытэтныя прадстаўнікі беларускіх і замежных СМІ.

На працягу мінулага года журы адслухала і прааналізавала каля 60-ці беларускіх альбомаў, ды вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:

Лепшы фольк-альбом – Троіца “Сон-трава”
Лепшы рок-альбом – Ляпіс Трубецкой “Маніфест”
Лепшы поп-альбом – Я. Паплаўская і А. Ціхановіч “Любовь-судьба”
Лепшы рэкорд-лэйбл  - “West Records”
Лепшы дэбютны альбом – NHS “700”
Прыз замежных экспертаў – Джамбібум “Жавароначкі”
Прыз вялікага журы – Ляпіс Трубецкой “Маніфест”
Лепшы альбом – Троіца “Сон-трава”

Нагадаем, праект “Experty.by” створаны для сістэматычнага апісання і ацэнкі дыскаў беларускіх артыстаў. “Экспертаў” цікавяць як новыя рэлізы, так і найбольш значныя альбомы мінулых гадоў.

Падрабязную фотасправаздачу з цырымоніі ўручэння ўзнагарод “Experty.by” чакайце ў самы бліжэйшы час на нашым сайце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі