Facebook паказаў рэкламныя пасты, якія нібыта былі праплачаныя расійскім урадам

Facebook паказаў рэкламныя пасты, якія нібыта былі праплачаныя расійскім урадам

Facebook, Twitter и Google адказалі на пытанні сенатараў з падкамітэта Кангрэса ЗША, які расследуе расійскае ўмяшальніцтва ў амерыканскія выбары 2016 годзе. Давалі справаздачу ад ІТ-гігантаў не кіраўнікі гэтых кампаній, а іх юрысты. На гэта звярнуў увагу сенатар-дэмакрат Крыс Кунс: “Гэта кіраўнікі гігантаў мусілі даваць паказанні”.

Сенатар Эл Франкен спытаў прадстаўніка Facebook, чаму плацяжы за рэкламу з расійскіх банкаўскіх рахункаў не выклікалі ў кампаніі падазрэнняў.

Юрыст Facebook не змог адказаць канкрэтна: “Мы разумеем, што трэба на праблему было глядзець шырэй“. Таксама Facebook  не змог патлумачыць, чаму не прыняў меры, калі Марк Цукерберг атрымаў інфармацыю пра расійскае ўмяшальніцтва ад Барака Абамы.

Сенатараў ад дэмакратаў больш цікавіла ўмяшальніцтва ў вынікі выбараў, а рэспубліканцаў, ці магчыма такое ў будучыні.

“Ці могуць такім жа чынам умяшацца ў амерыканскія палітычныя працэсы Паўночная Карэя і Іран?“, — задае пытанне сенатар Ліндсі Грэм. Адказ ад прадстаўнікоў ІТ-гігантаў несуцяшальны – гэта магчыма.

Ва ўсіх кампаніях з фэйкавымі навінамі, групамі і праплачанымі кампаніямі змагаецца “штучны інтэлект”. Ён глядзіць на паводзіны карыстальніка і высвятляе, гэта рэальны чалавек ці не. Напрыклад, рэальны карыстальнік не зможа ствараць дзясяткі акаўнтаў за дзень.

На другім слуханні кангрэса прадстаўнікі Facebook паказалі рэкламныя пасты, якія нібыта былі праплачаныя расійскім урадам. Былі створаныя тысячы акаўнтаў, якія праплачвалі рэкламу падчас перадвыбарчай кампаніі на розныя тэмы: правы цемнаскурых, страты амерыканскіх салдат у войнах і нават сепаратызм у Тэхасе.

 

Правы цемнаскурых

Былі апублікаваныя тры фотаздымкі афраамерыканцаў, якія загінулі ў перастрэлках ці падчас зняволення. Іх смерці выклікалі масавыя мітынгі супраць паліцэйскага гвалту.

Facebook паказаў рэкламныя пасты, якія нібыта былі праплачаныя расійскім урадам

Рэкламу стварылі ў ліпені 2015 года ў Фэйсбуку;

Мэтавая аўдыторыя — людзі старэйшыя за 18 гадоў, якія пражываюць у штатах Джорджыя, Мэрыленд, Місуры або Вірджынія;

Ахоп: запіс з‘явіўся ў стужках больш чым 200 тысяч чалавек, на яго клікнулі каля 12 тысяч карыстальнікаў;

Выдаткі на рэкламу — 53 425 расійскіх рублёў (915 долараў).

 

Забойствы паліцэйскіх

У публікацыі ўзгадваецца перастрэлка, у якой загінулі двое паліцэйскіх. Хілары Клінтан называюць “галоўным прыхільнікам жорсткасці супраць паліцыі“,  Трампа “адзіным кандыдатам, які можа абараніць паліцыю ад тэрарыстаў“.

Facebook паказаў рэкламныя пасты, якія нібыта былі праплачаныя расійскім урадам

Рэкламу апублікавалі на Фэйсбуку ў кастрычніку 2016-га года;

Мэтавая аўдыторыя — людзі, старэйшыя за 18 гадоў, якія лайкнулі старонку “Быць патрыётам” ў сацыяльнай сетцы;

Ахоп: рэклама з‘явілася ў стужках 3362 чалавек, на яе клікнуў 761 карыстальнік;

Выдаткі на рэкламу — 500 расійскіх рублёў (8,56 долара).

 

Зброя

На фота хлопец і бацька са зброяй з подпісам: “Нашых дзяцей трэба выхоўваць менавіта так. Гэта не заклік да гвалту, а дэманстрацыя ўпэўненасці і магчымасці абараніць сябе”.

Facebook паказаў рэкламныя пасты, якія нібыта былі праплачаныя расійскім урадам

Запіс апублікаваны ў Інстаграме ў красавіку 2016-га;

Мэтавая аўдыторыя — людзі ад 13 да 65 гадоў і старэйшыя, зацікаўленыя ў дзейнасці Дональда Трампа;

Ахоп: рэклама з‘явілася ў стужках 108 тысяч чалавек, на яе клікнулі 857 карыстальнікаў;

Выдаткі — 17306 расійскіх рублёў (297 долараў).

 

Аддзяленне Тэхаса ад ЗША

Запіс заклікае жыхароў Тэхаса сказаць цвёрдае не “зладзейскаму” істэблішменту і “злачынствам” Хілары Клінтан (у тэксце яна падпісаная як Killary, што сугучна слову “kill” — “забіць“).

Facebook паказаў рэкламныя пасты, якія нібыта былі праплачаныя расійскім урадам

“Давайце нагадаем ім, з чаго зроблены Тэхас, і пакажам, што мы гатовыя аддзяліцца“, — напісана ў тэксце.

Запіс апублікаваны на Фэйсбуку ў кастрычніку 2016-га;

Мэтавая аўдыторыя — людзі ад 18 да 65 гадоў і старэйшыя, якія лайкнулі старонку “Heart of Texas” (Сэрца Тэхаса) у Фэйсбуку;

Ахоп: рэклама з’явілася ў стужках 16 тысяч чалавек, на яе клікнулі 2342 карыстальнікі;

Выдаткі — 3200 расійскіх  рублёў (55 долараў).

 

Страты амерыканскіх салдат у войнах

На малюнку — заплаканая жанчына побач з труной амерыканскага салдата. Загаловак “Якая розніца” ўзяты з заявы Хілары Клінтан падчас слуханняў пра атаку на амерыканскую амбасаду ў Бенгазі ў 2012 годзе.

Facebook паказаў рэкламныя пасты, якія нібыта былі праплачаныя расійскім урадам

“Хілары Клінтан (тут зноў выкарыстоўваецца Killary) ніколі не зразумее, як гэта — страціць каханага чалавека дзеля роднай краіны“, — сцвярджаецца ў подпісе да малюнка. Мэтавая аўдыторыя — людзі ад 18 да 65 гадоў і старэйшыя, зацікаўленыя ў дзейнасці ветэранаў вайны ў В‘етнаме, Афганістане і Іраку;

Ахоп: рэклама з’явілася ў стужках 17654 тысяч чалавек, на яе клікнулі 517 карыстальнікаў;

Выдаткі — 3 тысячы расійскіх рублёў (53 долары).

 

Сенатар-рэспубліканец Джон Кэнэдзі заявіў, што “сіла сацыяльных сетак яго пужае”. А дэмакрат Эмі Клобуш прапанаваў прыраўняць сацсеткі да СМІ. Слуханні паказалі, што дзяржава не гатовая супрацьстаяць такім выклікам, а ІТ-гіганты не да канца усведамляюць, да чаго можа прывесці адкрытасць іх платформ.

Сенатары ціснулі на кампаніі з мэтай атрымаць ўсе дадзеныя, каб высветліць, як Расія выкарыстоўвала сацсеткі для прапаганды і колькі грошай на гэта патраціла. А карыстальнікі, якія сталі ахвярамі палітычнай рэкламы, ведалі, хто яе замовіў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі