Faces уз’ядналіся, але забылі пра Рода Сцюарта

Удзельнікі брытанскага блюз-рок-гурта Faces збіраюцца даць канцэрт у Лондане, але без свайго фронтмэна Рода Сцюарта, паведамляе New Musical Express. Роні Вуд, Ен Маклэгэн і Кені Джонс збяруцца разам, каб выступіць у зале Royal Albert Hall 25 кастрычніка.

Гітарыст The Rolling Stones Роні Вуд, на правах аднаго з ініцыятараў рэюніяна, так і не паведаміў прычын, па якіх Род Сцюарт не выйдзе на сцэну з Faces.

Нагадаем, што гурт Faces быў заснаваны ў 1969 годзе і спыніў існаванне праз шэсць гадоў. За гэты час калектыў запісаў і выпусціў чатыры альбомы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі