Фанаты мінскага ФК “Дынама” заклікаюць да поўнага байкоту матчаў

Фанаты футбольнага клуба “Дынама” (Мінск) звярнуліся да аднадумцаў з заклікам байкатаваць усе матчы сваёй каманды да канца 2015 года. Як адзначаецца ў звароце, апублікаваным на сайце прыхільнікаў клуба, нягледзячы на нядаўна абвешчаны байкот, многія заўзятары не адмовіліся ад паходу на стадыён, а перайшлі з фан-сектара на цэнтральную трыбуну стадыёна “Трактар”.

Як лічаць ультрас, такі ўчынак недапушчальны для любога аматара футбола ў Беларусі. “Вы павінны памятаць, што ў любы момант вы можаце стаць злачынцам і апынуцца “па той бок кратаў”, — сказана ў заяве.

Аднадумцам яны раяць шукаць месцы для сумеснага прагляду матчаў па-за стадыёнамі.

Прыхільнікі мінскага “Дынама” спадзяюцца на разуменне з боку свайго любімага клуба і адзначаюць, што за гульцамі “стаіць вялікая армія людзей, якія падтрымліваюць вас, няхай і па-за стадыёнам”.

Заклік да поўнага байкоту футбольных матчаў з’явіўся на фоне ўзмацнення прэсінгу з боку праваахоўнікаў: у гэтым сезоне аматараў футбола рэгулярна затрымліваюць і складаюць на іх адміністратыўныя пратаколы. Фанаты ўпэўненыя, што міліцыя разглядае кожнага з іх як патэнцыйнага злачынцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі