Фатографа Андрэя Шаўлюгу арыштавалі на 15 сутак
Фатографа БелаПАН Андрэя Шаўлюгу арыштавалі на 15 сутак. Яго затрымалі ў нядзелю ў Мінску падчас асвятлення вулічнай акцыі пратэсту і абвінавацілі ва ўдзеле ў ёй. Шаўлюга апынуўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Прысуд быў агучаны 17 лістапада. Яго вынесла суддзя Маскоўскага раёна сталіцы Вольга Малашанка, паведамляе БАЖ.
Напярэдадні 15 сутак адміністрацыйнага арышту атрымаў журналіст БелаПАН Андрэй Рабчык. Ён таксама быў затрыманы 15 лістапада ў Мінску. У той дзень сілавікі схапілі па Беларусі 24 журналістаў, якія асвятлялі акцыі пратэсту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.