Федэрацыя футбола Беларусі правяла перамовы з Віктарам Ганчарэнкам

Як паведамляе сайт Offside.by, зранку 19 лістапада ў Доме футбола ў Мінску прайшла сустрэча кіраўніцтва беларускай федэрацыі футбола з Віктарам Ганчарэнкам. Абмяркоўвалася магчымае прызначэнне спецыяліста на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі. Вынікі перамоваў пакуль не вядомыя.

Нагадаем, 13 лістапада Віктар Ганчарэнка быў звольнены з краснадарскай "Кубані", якая гуляла ў расійскай прэм'ер-лізе. 

Акрамя Ганчарэнкі ў якасці кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай называліся імёны Аляксандра Хацкевіча і Хрыста Стоічкава. Пакуль што каманду часова ўзначальвае Андрэй Зыгмантовіч. 

ФК "Тосна" гатовы запрасіць Віктара Ганчарэнку галоўным трэнерам 

Фота — by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі