Федэрацыя хакею Латвіі не пацвярджае факт афіцыйных перамоваў з Хэнланам
Пакуль былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Глэн Хэнлан адпачывае, за яго пачалося неафіцыйнае спаборніцтва паміж зборнымі Беларусі і Латвіі. Пасля яго адстаўкі з пасады галоўнага трэнера клуба НХЛ “Вашынгтон
Кэпітэлз” Хэнлан атрымаў прапанову ад Беларускай федэрацыі хакею
ўвайсці ў трэнерскі штаб нашай зборнай.
Еўрарадыё паспрабавала праверыць інфармацыю пра перамовы Хэнлана з Федэрацыяй хакею Латвіі. Яе прэс-сакратар Яніс Сцепіціс быў нешматслоўны:
«Афіцыйна ніякіх перамоваў аб змене галоўнага трэнера не ішло… Кандыдатура Хэнлана не разглядалася ні на трэнерскім савеце, ні на праўленні – нідзе».
Аднак, калі няма афіцыйных перамоваў, зусім магчыма, што адбываюцца неафіцыйныя кантакты. Той жа генеральны менеджэр зборных Беларускай федэрацыі хакею Святаслаў Кісялёў пацвярджае, што латышы на Хэнлана выходзілі з прапановамі.
Аднак канадскі спецыяліст заявіў, што прыме рашэнне пра сваё працаўладкаванне пасля калядных святаў.
Нагадаем, пад кіраўніцтвам Глена Хэнлана зборная Беларусі стала шостай на чэмпіянаце свету ў Латвіі ў 2006 годзе. Пасля гэтага ён вярнуўся ў НХЛ, а на сваю пасаду прапанаваў амерыканца Курта Фрэйзера.