Федэрацыя шахмат прэзентавала скандальны лагатып, у якім пабачылі сэкс (фота)
Міжнародная федэрацыя шахмат прэзентавала скандальны лагатып чэмпіянату свету, які пройдзе ў Лондане ў лістападзе 2018 года. У ім многія пабачылі сэкс ды пачалі параўноўваць з позай з “Камасутры”. На лагатыпе — дзве асобы з пераплеценымі нагамі і рукамі, яны трымаюць нестандартную шахматную дошку. Яго распрацавала маскоўскае дызайн-бюро “Шчука”.
Аўстралійскі гросмайстар Давід Смэрдан напісаў у Twittеr: “Афіцыйны лагатып чэмпіянату свету. Гэта не жарт. Шахматы — гэта сэксуальна”. А шахматыстка С’юзан Полгар лічыць, што лагатып нельга паказваць дзецям.