Фермера з Барысава затрымалі падчас перадачы $100 міліцыянеру

Фермера з Барысава затрымалі падчас перадачы $100 міліцыянеру

У Барысаве затрымалі кіраўніка адной з сялянска-фермерскіх гаспадарак. Здарылася гэта каля будынка мясцовай міліцыі падчас перадачы 100 долараў праваахоўніку ў якасці хабару. Як паведамляе БЕЛТА, 59-гадовы фермер спрабаваў вырашыць на сваю карысць справу з незаконнай перавозкай 2 тон ялавічыны.

Спачатку мужчына прасіў супрацоўніка аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Барысаўскага РУУС забраць дакументы, складзеныя пасля затрымання грузу. Перадаў яму пашпарт, у які паклаў некалькі купюр па 100 долараў. Аднак міліцыянер хабар не ўзяў. Фермер прапанаваў яму падумаць і сустрэцца пазней. Ён не ведаў, што ад таго часу ўсю яго дзейнасць пачалі дакументаваць аператыўныя службы.

У адносінах жыхара Барысава распачалі крымінальную справу па артыкуле "дача хабару".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі