Фестываль The Beatles Shabli вяртаецца пасля двухгадовай паўзы

Фестываль The Beatles Shabli вяртаецца пасля двухгадовай паўзы

Фестываль, прысвечаны творчасці ліверпульскай чацвёрцы, Beatles Shabli вяртаецца. Пройдзе ён 5 жніўня, як і вынікае з назвы, на хутары “Шаблі” пад Валожынам.

“Пакуль ніякіх падрабязнасцяў няма, ёсць толькі прынцыповае жаданне ўладальнікаў хутара і маё, як аднаго з арганізатараў, што пятага чысла мы рэанімуем той самы бітлз-фестываль, — кажа гаспадар мінскай кавярні Beetlejuice і саарганізатар папярэдніх фэстаў Ян Бусел. ― Праходзіць фэст будзе толькі на верхняй сцэне (калі вы былі на хутары “Шаблі”, то разумееце). Мы вырашылі, што гэтай пляцоўкі будзе дастаткова, каб запоўніць запатрабаванасць у гуку і ўсім іншым. Пры гэтым усе астатнія зоны для забаваў застануцца”.

Першы фестываль The Beatles Shabli прайшоў у 2013 годзе і стаў адным з самых яскравых оўпэн-эйраў Беларусі. Гісторыя паўтарылася і ў наступным годзе, але па пэўных прычынах арганізатары вырашылі паставіць мерапрыемства на паўзу. У адрозненне ад папярэдніх фэстаў, на сёлетнім The Beatles Shabli, хутчэй за ўсё, выступаць будуць толькі беларускія гурты. Але па словах Яна Бусла, ён пакуль пакідае магчымасць запрасіць адзін калектыў з суседняй краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі