Фестываль Bela Music сёлета не адбудзецца

Аднак арганізатары спадзяюцца правесці фэст у наступным годзе.
Нацыянальны фэст актуальнай і папулярнай беларускай музыкі Bela Music сёлета можа не адбыцца. Пра гэта Еўрарадыё распавёў галоўны ідэолаг і мастацкі кіраўнік фестывалю Алег Хаменка.

Алег Хаменка:
“На сённяшні час перамовы наконт фестывалю знаходзяцца ў такім стане, што хутчэй за ўсё фестывалю не будзе”.

Па словах Хаменкі, высілкі арганізатараў не здолелі вывесці фестываль на камерцыйна-прыбытковыя сцежкі, таму ідэолагі імпрэзы спадзяюцца на аднаўленне фэсту ў наступным годзе.

Нагадаем, фэст Bela Music упершыню адбыўся на пляцоўцы аэраклуба Баравая ў траўні мінулага года. Тады ён сабраў вяршкі беларускага року і 5 тысяч яго прыхільнікаў. Мэта фестывалю – раскрутка маладых беларускіх гуртоў.

Еўрарадыё пра Bela Music:

Беларускія музыкі прапіяраць новы музычны фэст   

Фэст "Bela Music" застанецца безалкагольным

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі