Фестываль Galapagai абвясціў конкурс на другога артыста ад Беларусі (+візы)

Літоўскі фестываль Galapagai, які пройдзе ў Літве 24-25 ліпеня і на якім выступіць беларускі гурт Trubetskoy, абвясціў конкурс на другога артыста з Беларусі. Арганізатары мяркуюць, што гэта мусіць быць малады артыст, які грае ў стылі інды-рок, інды-поп, рэп ці электроніка. 


"Галоўнае — сучасны, яскравы і энергічны", — адзначае кіраўнік фестывалю Альгірдас Барнішкіс.


Артыст атрымае аплату дарогі і пражыванне ў дзень выступу. Акрамя гэтага, на мерапрыемства з мэтай пошуку новых талентаў прыедзе некалькі прадстаўнікоў заходнееўрапейскіх музычных фэстаў. Заяўка на ўдзел мусіць змяшчаць спасылкі на тры канцэртныя відэа на YouTube, а дасылаць яе трэба на мэйл [email protected] не пазней за 12 ліпеня. Пераможцу абяруць арганізатары.


Нагадаем, Galapagai у гэтым годзе адбудзецца на чатырох сцэнах. Сярод хэдлайнераў гэтага года: Trubetskoy (Беларусь), Pendulum (DJ Set & Verse, Вялікабрытанія), Mobb Deep (США), Аліна Арлова (Літва), Toploader (Вялікабрытанія), The Petebox (Вялікабрытанія), G&G Sindikatas (Літва) і іншыя.


Фестываль Galapagai праходзіць з 2011 года на маляўнічым азёрным востраве. У мінулыя гады ад Беларусі ў ім удзельнічалі "Ляпис Трубецкой", Akute, "Крамбамбуля" і "Без билета". 


Езяросы (літ. Zarasai), дзе пройдзе фэст, знаходзяцца ў 70 км ад Браслава. Бясплатная віза выдаецца на падставе набытых у Беларусі імянных квіткоў на фестываль. Інструкцыя тут.


Кошты квіткоў: Стандартны квіток на 2 дні (і месца ў кемпінгу): 700 000 руб. Камфорт-квіток (намёт на чацвярых) за аднаго чалавека: 1 100 000 руб. Камфорт-квіток (намёт на траіх) за аднаго чалавека: 1 150 000 руб. Камфорт-квіток (намёт на дваіх) за аднаго чалавека: 1 200 000 руб.

Дзе набыць: Анлайн – bezkassira.by/galapagai__galapagai-605/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі