ФІФА і УЕФА выключылі Расію з усіх міжнародных турніраў

ФІФА і УЕФА выключылі Расію з усіх міжнародных турніраў

ФІФА і УЕФА выключылі расійскія футбольныя каманды з усіх міжнародных турніраў. Гаворка ідзе як пра нацыянальную зборную, так і пра ўдзел клубаў у еўракубках. 

Паводле інфармацыі журналіста Бі-Бі-Сі Саймана Стоўна, УЕФА таксама вырашыла разарваць кантракт з "Газпрамам". У траўні 2021-га расійская кампанія стала спонсарам двух чэмпіянатаў Еўропы, а таксама працягнула супрацу з Лігай чэмпіёнаў да 2024 года. Паводле розных ацэнак, ад супрацы з "Газпрамам" УЕФА атрымлівала да 40 мільёнаў еўра за год.

Рашэнне ФІФА і УНФА было прынятае пасля ўварвання Расіі ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі