Фігурантам "справы BYPOL" абвінавачанне просіць ад 11 да 25 гадоў

Былыя сілавікі, абвінавачаныя па "справе BYPOL"

Былыя сілавікі, абвінавачаныя па "справе BYPOL" / калаж "Вясны"

Дзяржаўны абвінаваўца агучыў прапанаваныя тэрміны пакарання для фігурантаў "справы BYPOL".

Ён запрасіў Аляксандру Азараву 25 гадоў пазбаўлення волі, Мацвею Купрэйчыку, Уладзіміру Жыгару, Ігару Лобану, Алегу Талерчыку — па 12 гадоў, Андрэю Астаповічу — 11 гадоў. Акрамя таго, абвінавачанне просіць пакараць усіх абвінавачаных вялізнымі штрафамі — ад 40 тысяч да 400 тысяч рублёў.

Суд над былымі сілавікамі, якія спярша стварылі арганізацыю BYPOL (частка потым адкалолася ў арганізацыю BELPOL), пачаўся 22 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе. Суд адбываецца завочна, бо ўсе падсудныя пакінулі Беларусь. Экс-сілавікоў, якія падтрымалі масавыя пратэсты ў 2020 годзе, вінавацяць у спробах захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі