Фільм "Робін Гуд" з Расэлам Кроў зняты з праката
Фільм "Робін Гуд" з Расэлам Кроў, які павінен быў стартаваць 15 траўня, нечакана быў зняты з праката. Пра гэта са спасылкай на дырэктара прадпрыемства "Мінсквідэапракат" Васіля Коктыша піша сайт "Хартия'97". Па словах адмыслоўцы, фільм у Беларусі не забаронены. Яго выхад у пракат адкладзены з-за "тэхнічных прычынаў". Магчыма, стужка трапіць у беларускі пракат 27 траўня. "Маскоўскі дыстрыбутар ніяк не можа разабрацца з лонданскай кампаніяй Universal. Наогул усе пытанні да іх, яны заблудзіліся ў двух хвоях і ніяк не могуць адтуль выйсці", цытуе Коктыша "Хартия'97".