Фірмы, якія дастаўляюць у Беларусь пасылкі праз Расію, прыцягваюць да адказнасці

Фірмы, якія дастаўляюць у Беларусь пасылкі праз Расію, прыцягваюць да адказнасці

Фірмы, якія арганізоўваюць дастаўку ў Беларусь міжнародных пасылак (з таго ж Кітая) праз Расію, пачалі прыцягваць да адказнасці, піша газета "СБ. Беларусь сегодня". Сёлета ў нашай краіне быў уведзены ліміт (пошлінай не абкладаюцца бандэролі коштам да 22 еўра і вагой да 10 кг, раней — да 200 еўра і да 31 кг). Мэта гэтага новаўвядзення — аднавіць пазіцыі беларускага гандлю, які пачаў адчуваць страты ад "бясконцай плыні замежных адпраўленняў" і незаконнага прадпрымальніцтва, калі беларус пачынаў прадаваць танныя тавары, атрыманыя з КНР. Аднак у такой сітуацыі пачаў дзейнічаць "расійскі" варыянт для абыходжання мытнага кантроля. Асобныя прадпрымальнікі зарабляюць на тым, што прапануюць дапамогу ва ўхіленні ад мытных пошлін. Схема была такая. Жыхар Беларусі замаўляў дастаўку тавара на склад пэўнай фірмы ў Расію, дзе дзейнічае іншы ліміт — да 1000 еўра і да 31 кг. Пасля гэтага з Бранска. Смаленска ці Пскова тавар дастаўлялі беларусу і пошліну яму плаціць ужо не трэба, ён толькі разлічваецца за дастаўку.

Раней Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі заяўляў, што гэтая схема незаконная, таму парушальнікаў будуць прыцягваць да адказнасці. Нядаўна аддзел па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Мінскай рэгіянальнай мытні правёў праверкі з мэтай выяўлення "шэрых" схемаў дастаўкі з Расіі ў Беларусь міжнародных паштовых адпраўленняў. Адна зарэгістраваная ў Мінску фірма аштрафаваная, праверка дзейнасці іншай яшчэ працягваецца.

Фірмы, якія дастаўляюць у Беларусь пасылкі праз Расію, прыцягваюць да адказнасці
Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі