Флэшмоб #яп*дор — прапаганда вычварэнняў ці акт салідарнасці?

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка і ЛГБТ-актывіст Андрэй Завалей / Еўрарадыё
Праваабаронца Андрэй Бандарэнка і ЛГБТ-актывіст Андрэй Завалей / Еўрарадыё

Пасля таго як невядомы напаў на рэжысёра і аператара Мікалая Купрыча, які гуляў па Кастрычніцкай у ЛГБТ-кампаніі, карыстальнікі сацсетак запусцілі флэшмоб #яп*дор.

Пад тэгамі #п*дарскаякастрычніцкая#нянавісцьгэтаненорма ды #гамафобіязабівае беларусы пішуць пра сваё стаўленне да сітуацыі, а таксама выказваюць словы падтрымкі ў адрас прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці, якія час ад часу пакутуюць ад непрыязнасці і гвалту гамафобаў (у кастрычніку 2015 года памёр збіты пасля гей-вечарыны Міхаіл Пішчэўскі. — Еўрарадыё].

У адказ на флэшмоб праваабаронца Андрэй Бандарэнка апублікаваў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" пост, у якім азадачыўся пытаннем: "Можа, хопіць ужо паўсюдна прапіхваць ЛГБТ-тэматыку і істэрычна навязваць яе ўсім і ўся, нягледзячы на ​​культурныя традыцыі, сямейныя каштоўнасці і відавочнае непрыманне вычварэнняў большасцю?"

Флешмоб #яп*дор — пропаганда извращений или акт солидарности?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі