Флікер не ўратаваў падлетка з Браславаў ад дарожнага здарэння
У Браслаўскім раёне пятнаццацігадовы школьнік збіў на мапедзе “Дэльта” свайго аднагодку, пятнаццацігадовага студэнта. Здарэнне адбылося на 2-м кіламетры аўтадарогі Відзы—Гурэлі. Збіты падлетак рухаўся ў спадарожным кірунку з мапедам і меў флікер. Ён атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска.