Фота абломкаў малайзійскага "Боінга", які ўпаў пад Данецкам

Як паведамляе "Украінская праўда", з самалётам Boeing 777 кампаніі "Malaysia Airlines" раптоўна знікла сувязь. Ён быў збіты і ўпаў каля Шахцёрска.

Загінулі 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажу, напісаў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Ён сцвярджае, што самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплекса "Бук", які атрымалі з Расіі тэрарысты.

Як паведамляюць украінскія СМІ, агонь па самалёце вёўся з раёна, які займаюць тэрарысты і расійскія найміты. Украінскіх войскаў і супрацьпаветранай абароны там няма. У той жа час каля маршрута лайнера праходзіў маршрут украінскага ваенна-транспартнага самалёта Іл-76, які накіроўваўся для скідкі грузаў украінскім вайскоўцам.

Крыніца ў Мінабароны Украіны мяркуе, што расійская супрацьпаветраная абарона дала наводку тэрарыстам на знішчэнне ўкраінскага самалёта, але ў выніку памылкі ракетны ўдар быў нанесены па грамадзянскім авіялайнеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі