Фота аўтааварыі на МКАД: сутыкнуліся 3 грузавікі і 2 легкавікі
Аўтааварыя здарылася 1 сакавіка пасля 18-й гадзіны на Мінскай кальцавой аўтадарозе, на яе знешнім коле (з боку вуліцы Мантажнікаў у накірунку вуліцы Громава). Спачатку фура ўрэзалася ў грузавік дарожных службаў, а апошні зачапіў два легкавікі. Фура працягнула рух і зачапіла яшчэ адзін грузавік. Як інфармуе БЕЛТА, у аўтааварыі пацярпеў адзін чалавек.
На працягу дня ў Мінску ішлі снегапады, з-за чаго рух транспарту на некаторых транспартных артэрыях сталіцы быў абцяжараны.