Фотафакт: Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі

Раніцай 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі. Як вядома, свята было прызначана на дзень вызвалення ў 1944 годзе Мінска ад нямецкіх захопнікаў. На ўрачыстасці прысутнічалі вышэйшыя службовыя асобы нашай краіны.

Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка паразмаўляў з кіраўнікамі дыпламатычных місій, з ветэранамі вайны. Апошнім ён пажадаў жыць "як мага даўжэй".

Лукашэнка напісаў у віншаванні пра мужны дух, працавітасць і ўпартасць беларусаў

Пра запланаваныя ў Мінску святочныя мерапрыемствы гл. тут. Нагадаем, што сёлета на 3 ліпеня не будзе ваеннага параду.

Метро 3 ліпеня будзе працаваць да 1:30, наземны транспарт да 2:00

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі