Фотафакт: На “лініі Сталіна” пад Мінскам запаркавалася галава Леніна

Фотафакт: На “лініі Сталіна” пад Мінскам запаркавалася галава Леніна

Карыстальнік сацыяльнай сеткі Вконтакте Альфрэд Мікус змясціў кур’ёзныя фотаздымкі, зробленыя, па яго словах, у гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна” пад Мінскам. На здымках бачная аўтапаркоўка, дзе паміж аўтамабіляў стаіць велічэзная бронзавая галава Леніна.

Альфрэд Мікус піша, што ў гэтую суботу на “лініі Сталіна” запаркавалі галаву Леніна.

Якім чынам гэты прадмет трапіў на аўтапаркоўку застаецца невядомым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі